1084 кіламетры – працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Ўкраіны. 1084 кіламетры – гэта і лінія, і шов на глыбокай ране двух народаў, якую прычыніў 24 лютага 2022 дыктатарскі рэжым Лукашенкі.
Арганізатары фестывалю спрабуюць задумацца пра будучыню стасункаў і абмеркаваць сучасную сітуацыю, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народа ў барацьбе з акупантамі, іх шматгадовыя намаганні ў барацьбе з дыктатурай і тэрорам.
Гэта ўжо другі фестываль ва Ўкраіне, ініцыяваны дыяспарай беларусаў. Паказы і мерапрыемствы будуць праходзіць у Бучы, Кіеве, Адэсе, Тэрнопалі і Луцку.
Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны, але сабраныя free donation будут пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.
Арганізатар фестывалю – ГО ЛАНКА.