Кінатэатр Filmax у ТРЦ Avenir Plaza Буча (вул. Леаніда Бырюкова, 2).
Праграма фестывалю:
18 лістапада
Беларускі вальс
Анджэй Фідык | 2007
25 лістапада
Кураж+размова з рэжысерам фільму Аляксеем Палуянам
Прэм’ера дакумэнтальнага фільма Courage адбылася 5 сакавіка 2021 года на міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале».
Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў Belarus Free Theatre, на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
26 лістапада
Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту. Рэжысёры стварылі маштабны фільм, які выходзіць далёка за межы Беларусі і аналізуе постсавецкае грамадства з непапулярнай кропкі гледжання — моладзевай.