Дыяспара беларусаў Адэсы праводзіць фестываль ужо другі раз. У мінулым годзе апроч фільмаў наведвальнікам фестывалю была прадстаўлена выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера.
Сёлета мерапрыемствы праходзяць у Прасторы ОСЬ (Канатная, 93)
Праграма фестывалю:
9 лістапада
18.00
Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту. Рэжысёры стварылі маштабны фільм, які выходзіць далёка за межы Беларусі і аналізуе постсавецкае грамадства з непапулярнай кропкі гледжання — моладзевай.
10 лістапада
18.00
У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чутныя царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.
Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным
Вольга Прусак | 2019
Пасля прагляда адбудзецца круглы стол валанцёрскіх арганізацый Адэсы і прадстаўнікоў беларускай дыяспары на тэму «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці».
11 лістапада
16.00
Беларускі вальс
Анджэй Фідык | 2007