Фестываль арганізаваны ў супрацы з ГО “Платформа розвиткових проєктів “Пріоритет”.
Месца правядзення: Луцкій замок, вул Кафедральна, 1A
19-26 лістапада
Выстава плакатаў Уладзіміра Цеслера
19-20 лістапада
Паказы фільмаў:
Беларускі вальс
Анджэй Фідык | 2007
Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным
Вольга Прусак | 2019
Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту. Рэжысёры стварылі маштабны фільм, які выходзіць далёка за межы Беларусі і аналізуе постсавецкае грамадства з непапулярнай кропкі гледжання — моладзевай.
Кураж
Прэм’ера дакумэнтальнага фільма Courage адбылася 5 сакавіка 2021 года на міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале».
Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў Belarus Free Theatre, на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.