Рэжысёркі: Аліса Каваленка, Любоў Дуракова.
Польшча, 2015, 76 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская).
Калі на Майдане пачалася рэвалюцыя, Алісе было 26 гадоў. Як і многія іншыя рэжысёры, яна пачала здымаць важныя падзеі, якія адбываліся ў яе краіне. Але вельмі хутка дыстанцыя паміж камерай і рэальнасцю пачынае скарачацца, жыццё і смерць становяцца найважнейшымі, чым проста здымкі фільма. На працягу наступных двух гадоў Аліса апынаецца ў месцах самых жорсткіх сутыкненняў: ад Майдану Незалежнасці ў Кіеве праз блокпасты Славянска – да руін Данецкага аэрапорта.
Гэта таксама гісторыя падарожжа і асабісты дзённік украінскай дзяўчыны-дакументалісткі, якая, як і большасць грамадзян сваёй краіны, сутыкаецца з праблемай выбару, калі гістарычныя падзеі раптоўна ўрываюцца ў яе асабістае жыццё.
З сакавіка 2022 года рэжысёрка абараняе Украіну ў складзе 2-й дэсантна-штурмавой роты 5-га батальёна УДА.