Рэжысёрка: Аліна Горлава.
Украіна, 2018, 64 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская, украінская).
«Яўных прыкмет не назіраецца» – такія словы часта чуюць ваеннаслужачыя ў раённых і абласных бальніцах, куды трапляюць з псіхалагічнымі траўмамі і патрабуюць дапамогі. Але пакуль на целе няма фізічных пашкоджанняў, іх праблем не заўважаюць не толькі лекары, але і грамадства ў цэлым. Гэта гісторыя жанчыны, якая вярнулася з вайны. Размаўляючы з псіхолагамі, змагаючыся з посттраўматычным стрэсавым расстройствам і панічнымі атакамі, яна спрабуе вярнуцца да нармальнага жыцця. Гэты дакументальны фільм распавядае пра яе шлях ад пачатку рэабілітацыі да моманту вяртання на працу.
Фільм – пераможца кінафестывалю Docudays UA 2018.