Марыупаліс

Рэжысёр: Мантас Кведаравічус
Літва, Германія, Францыя, Украіна, 2016, 90 хв.
Мова: руская (субтытры: англійская)

Рэжысёр Мантас Кведаравічус шмат год здымаў Марыупаль і вярнуўся ў горад пасля поўнамаштабнага ўварвання, пачаў дакументаваць расійскія ваенныя злачынствы. Ён здымаў аблогу гэтага горада. 2 красавіка ў яго аўтамабіль трапіла расійская ракета. Мантас загінуў.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 14 лютага 2016 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Марыупаль, горад на ўзбярэжжы Азоўскага мора, знаходзіцца побач з зонай ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны. У горадзе чуваць гукі стрэлаў. У нас ёсць магчымасць бачыць штодзённае жыццё жыхароў абложанага Марыупаля. Мужчына чыніць рыбалоўную сетку і выходзіць у мора. Сутыкнуліся два трамваі – ніхто не пацярпеў, правады адрамантавалі ў той жа дзень. Для рабочых на заводзе ладзяць невялікі канцэрт – шчырая ігра скрыпача кранае іх да слёз. Бомбы падаюць у мора, але людзі ўжо прывыклі.