Чарнобыльскія бабулі

Рэжысёркі: Холі Морыс, Эн Богарт.
ЗША, 2015, 70 хв.
Мова: украінская, англійская (субтытры: украінская, англійская).

Аўтары фільма, Морыс і Богарт прасочваюць будні трох бабуль, якія без дазволу пасяліліся ў зоне адчужэння: Ганны Заваротнай, Марыі Шаўкуты і Валянціны Сачанок. Гэта непарушнае трыадзінства з’яўляецца часткай больш шырокай з’явы: амаль 100 жанчын адмаўляюцца пакінуць свае дамы ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Іхнія суседзі даўно раз’ехаліся, мужы памерлі, але жанчыны не падаюць духам.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе ў 2015 годзе, дзе ён атрымаў намінацыю за лепшую рэжысуру. Украінскія гледачы ўпершыню пабачылі яго на міжнародным фестывалі кіно і ўрбаністыкі «86» у горадзе Славуціч, дзе «Бабулі» сталі сапраўдным хітом. Таксама сярод узнагарод стужкі – Прэмія імя Джэймса Лаянса на Вудстокскім фестывалі (2015). Уплывовае выданне кінакрытыкаў «The Hollywood Reporter» назвала «Бабуль» «захапляльным і дзіўна натхняльным дакументальным фільмам». Аглядальнікі «The New York Times» таксама не скупіліся на пахвалы: «Пяшчотны, кранальны дакументальны фільм» і The Chicago Tribune: «Правакацыйны, моцны, кранальны і, шчыра кажучы, незабыўны».