Як глядзець

З 9 да 18 (уключна) снежня з тэрыторыі Беларусі ўсе фільмы праграмы Фестывалю можна паглядзець бясплатна.

Усе фільмы даступныя 24/7

Фільмы будуць дэманстравацца на ўкраінскай / рускай мовах.

У залежнасці ад фільму будуць даступныя ўкраінскія ці ангельскія субцітры.

Глядзець кіно будзем праз платформу нашага партнёра Takflix. 

Як глядзець кіно, калі вы ў Беларусі

  • Калі вы карыстаецеся VPN — адключыце яго на час прагляду фільму. Бясплатная спасылка працуе толькі для геалакацыі ў Беларусі.
  • У раздзеле «Беларусь: онлайн» абірайце фільм і націскайце кнопку «глядзець» або «глядзець з Беларусі». Вас перанакіруе на платформу онлайн-кінатэатра Takflix.
  • Платформа прапануе зарэгістравацца праз email ці Facebook, альбо залагініцца, калі вы зарэгістраваліся загадзя.
  • Пасля ўваходу карыстальнікам прапануюць купіць квіток, або ўвесці промакод. Уводзьце промакод фестывалю “fest1084” — і прыемнага прагляду!

Як глядзець кіно, калі вы не ў Беларусі 

  • У раздзеле «Беларусь: онлайн» абірайце фільм і націскайце кнопку «глядзець» (у гэтым выпадку фільм бясплатны) або «глядзець не з Беларусі». Вас перанакіруе на платформу онлайн-кінатэатра Takflix.
  • Платформа прапануе зарэгістравацца праз email ці Facebook, альбо залагініцца, калі вы зарэгістраваліся загадзя.
  • Пасля ўваходу карыстальнікам прапануюць купіць квіток, або ўвесці промакод. Уводзьце промакод “TAKfest1084”, які дае зніжку 50% на прагляд, аплачвайце квіток — і прыемнага прагляду!

Большая частка стужак будзе каштаваць каля $1,3.

50% ад продажаў білетаў на Takflix ідуць рэжысёрам, частка з якіх цяпер абараняе сваю краіну на вайне. Вы такім чынам можаце падтрымаць іх.

Ад 24 лютага Takflix таксама ахвяруе 10% ад кожнага квітка ў фонд «Вярніся жывым», а таксама ладзіць дабрачынныя паказы ўкраінскіх фільмаў па ўсім свеце.Takflix — онлайн-кінатэатр украінскага кіно. Платформа намагаецца зрабіць украінскае кіно легальна даступным для прагляду ва ўсіх кутках свету, заахвоціць гледачоў да прагляду якаснага ўкраінскага кантэнту і падтрымаць нацыянальны кінематограф.