Рэжысёр: Раман Любы.
Украіна, 2020, 70 хв., 12+
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская, украінская).
Гэты фільм створаны на аснове асабістых відэазапісаў з тэлефонаў і камер украінскіх вайскоўцаў і валанцёраў. Стужка запрашае гледача ў сюррэалістычнае падарожжа на фронт вайны з расіяй – у мудрагелісты замагільны свет, дзе пануюць іншыя законы, якія адрозніваюцца ад мірнага жыцця. Іншыя паводзіны, іншыя адносіны, іншы гумар. Героі прачынаюцца і засынаюць, радуюцца і плачуць, здымаюць відэа і заўсёды адчуваюць, што запіс можа скончыцца ў любы момант.
Фільм атрымаў прыз сімпатый гледачоў і дзве спецыяльныя ўзнагароды на кінафестывалі Docudays-UA 2020, а таксама перамог на фестывалі Kharkiv Meet Docs.