Рэжысёры: Леанід Кантэр, Іван Ясны.
Украіна, 2015, 85 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская).
Прэзідэнт Украіны падпісвае пагадненне аб перамір’і і лініі размежавання бакоў. Згодна з гэтым пагадненнем, міжнародны аэрапорт Данецк знаходзіўся за гэтай лініяй. Але патрыёты-добраахвотнікі не згодныя аддаць яго ворагу. Гераічная абарона працягвалася 242 дні, пакуль пад прыцэльным агнём танкаў будынак аэрапорта не быў разбураны.
У фільме здымаліся воіны ДУК (той самы Яраш), «Гаціла» (Валер Чабатар), «Багема» (Андрэй Шараскін – рэжысёр тэатра), «Чуб», «Фазан» (Андрэй Нагірны) і інш. З усіх герояў фільма семярых ужо няма ў жывых.
Здымкі фільма працягваліся некалькі месяцаў, і больш за два тыдні – у Данецкім аэрапорце.
Прэм’ера фільма адбылася 31 студзеня 2015 года ў кіеўскім кінатэатры «Кінапанарама». Амаль усе героі фільма прыехалі на прэм’еру, пакінуўшы баявыя пазіцыі ўсяго на адзін дзень.
Фінальны радок фільма ўжо стаў папулярнай цытатай: Людзі вытрымалі, а бетон – не.