Рэжысёр : Астап Касцюк
Украіна, 2016, 77 хв.
Мова: гуцульская (субтытры: англійская, украінская)
Чатырохгадовае кінаназіранне за жыццём трох мужчын розных пакаленняў, якія жывуць ва Украінскіх Карпатах на фоне сучасных змен. Штогод, калі прыходзіць вясна, пастухоўскае прызванне кліча ўсіх траіх у горы, нягледзячы на тое, што ў сучасным свеце ісці на гэты кліч усё цяжэй.
Гэта фільм пра чалавечае прызванне. Пра штодзённую працу, без выходных і права на слабасць. Пра гарманічны свет, які мы страцілі ў, шукаючы камфорту, і дзяцінства, якое пакідаем ззаду, навязаўшы сабе ролі дарослых…
З сакавіка 2022 года рэжысёр абараняе Украіну.
Узнагароды і намінацыі:
2015 г. – Спецыяльны прыз журы Міжнароднага канадскага фестывалю дакументальнага кіно Hot Docs (Таронта, Канада).
2015 – Прэмія за лепшы дакументальны фільм 18-га Міжнароднага кінафестывалю дзіцячага і юнацкага кіно “Алімпія” (Грэцыя).
2015 г. – Спецыяльны дыплом журы Адэскага міжнароднага кінафестывалю (Адэса, Украіна).
2015 г. – Дыплом міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (г. Мінск, Беларусь).
2016 – Прэмія за аператарскую працу на фестывалі Salem Film Fest (ЗША).
2017 — Нацыянальная кінапрэмія «Залатая Дзыга» (Украіна): «Лепшы аператар-рэжысёр», «Лепшы кампазітар», «Лепшы дакументальны фільм».