Хатнія гульні

Рэжысёрка: Аліса Каваленка
Украіна, 2018, 86 хв.
Мова: руская (субтытры: украінская, англійская)

Гісторыя Аліны, 20-гадовай дзяўчыны з беднай кіеўскай сям’і, якая мае шанец вырвацца з нетраў жыцця дзякуючы футболу. Маладая спартсменка знаходзіцца на піку кар’еры і чакае запрашэння ў зборную Украіны. Але жыццё падрыхтавала ёй выпрабаванне: маці дзяўчыны памірае, пакідаючы на яе плечы малодшых брата і сястру. Аліна павінна зрабіць выбар: футбол або сям’я.
З сакавіка 2022 года рэжысёрка абараняла Украіну ў складзе 2-й дэсантна-штурмавой роты 5-га батальёна УДА.

Фільм прымаў удзел у конкурсных праграмах фестываляў:
2018 – Sheffield Doc/Fest, (Вялікабрытанія), сусветная прэм’ера.
2018 – Лепшы еўрапейскі дакументальны фільм Адэскага міжнароднага кінафестывалю.
2018 г. – галоўная ўзнагарода «Залаты ліст» у міжнародным конкурсе дакументальнага кіно на Міжнародным кінафестывалі «ДухокIFF», Ірак.
2018 – Гран-пры за лепшы дакументальны фільм Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, Беларусь.
2018 г. – Дыплом журы Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно «Артдокфэст» (Рыга і Масква).
2018 – Асаблівая адзнака журы Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно «Артдокфэст» (Рыга і Масква).
IDFA Amsterdam (Нідэрланды)
Fipadoc Biarritz (Францыя)
Docpoint Helsinki (Фінляндыя)
Tempo Stockholm (Швецыя)