Рэжысёр: Kinodopomoha
Украіна, 2022, 70 хв.
Калейдаскоп гісторый, якія паказваюць, як украінцы мужна абараняюць сваю зямлю ад расійскага ўварвання, як мільёны людзей змагаюцца за сваё права на існаванне.
Фільм распавядае пра трагедыю расійскага ўварвання ў жыцці ўкраінцаў і ўкраінскіх супольнасцяў, дакументуючы рэальнасць гэтай вайны.
Фільм-калейдаскоп ад ананімнага аб’яднання дакументалістаў «Кінодопомога» («Кінадапамога») фіксуе ваенную рэчаіснасць Кіева, Мікалаева і Харкава з іх «прылётамі», разбуранымі будынкамі і вокнамі, якія заклейваюць скотчам (нават калі скотч не дапамагае). Але сумесь камедыйнага і трагічнага лепш за ўсё перадае прыроду вайны з расіяй ва ўсёй яе неадназначнасці.
Фільм удзельнічаў у праграме Sheffield Doc Fest 2022 (Вялікабрытанія).