Дзень украінскага добраахвотніка

Рэжысёр: Уладзімір Ціхі
Украіна, 2022, 12+, 78 хв.
Мова: украінская, (субтытры: англійская)

«Дзень украінскага добраахвотніка» — поўнаметражны дакументальны фільм, зняты пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіі. Карціна паказвае адзін дзень з жыцця эстраднага спевака, відэаінжынера, гісторыка, рэстаўратаркі, навукоўцы-палярніка і пенсіянеркі. Ім усім прыйшлося кардынальна змяніць сваё жыццё.
Дзеянне фільма разгортваецца ва Украіне ў адзін канкрэтны дзень — 14 сакавіка 2022 года. Гэта 2944-ы дзень расійска-ўкраінскай вайны. За апошнія некалькі тыдняў інтэнсіўная вайна сюррэалістычна перамяшала месцы і людзей, стварыўшы постапакаліптычнае вымярэнне з новымі якасцямі і ролямі. Тысячы кіяўлян перабраліся жыць у метро. Раней мірныя ўскраіны сталіцы сталі зонай спусташальных баёў і марадзёрства расійскіх захопнікаў. Людзі перасталі дзяліць дні на выхадныя і працоўныя, адлік пачаўся з дня поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Па словах аўтараў фільма, перамовы з BBC пачаліся яшчэ да сусветнай прэм’еры «Дня ўкраінскага добраахвотніка», якая адбылася на трэцім па велічыні ў свеце фестывалі дакументальнага кіно ў Шэфілдзе ў чэрвені 2022 года. Там жа фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду фестывалю.

Нягледзячы на тэлевізійную трансляцыю, фестывалі працягнуць дэманстраваць фільм у сваіх праграмах.