Украінскія шэрыфы

Рэжысёр: Раман Бандарчук
Украіна, Латвія, Германія, 2015, 85 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская).

Дакументальны фільм, зняты Раманам Бандарчуком, і з’яўляецца вынікам супольнай працы Украіны, Латвіі і Германіі. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 20 лістапада 2015 года на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме, дзе ён атрымаў спецыяльны прыз журы, а ва Украіне — 26 сакавіка 2016 года на кінафестывалі Docudays UA. Фільм распавядае пра жыхароў вёскі Старая Збураўка Херсонскай вобласці, у прыватнасці пра двух мужчын, якія ўсклалі на сябе адказнасць за ахову грамадскага парадку.

Фільм быў вылучаны Украінай на прэмію «Оскар» у намінацыі «лепшы фільм на замежнай мове». Ён займае 56-е месца ў спісе 100 лепшых фільмаў у гісторыі ўкраінскага кіно.

Паколькі ў вёсцы Старая Збураўка практычна адсутнічае міліцыя, ахову грамадскага парадку бяруць на сябе двое мясцовых жыхароў – 50-гадовы Віктар Крывабародзька і 44-гадовы Уладзімір Рудзькоўскі. Віктар і Валодзя сумяшчаюць абавязкі міліцыянераў і сацыяльных работнікаў: уціхамірваюць сямейныя сваркі, спыняюць бойкі паміж суседзямі, шукаюць тапельцаў і г. д. — гэта значыць, займаюцца ўсім, акрамя крымінальных злачынстваў. Аднак пасля пачатку вайны настрой вяскоўцаў мяняецца.