Рэжысёр: Андрэй Ліцвіненка
Украіна, 2019, 90 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская)
Фільм выйшаў у пракат роўна праз стагоддзе пасля заснавання найбуйнейшага ў Еўропе стэпавага запаведніка Асканія-Нова, які знаходзіцца ў Херсонскай вобласці. Вучоны, рэжысёр, былы хіпі, маладыя рэперы, а таксама буйвалы, зебры і пеліканы. Цэлае стагоддзе Асканія ахоўвае прыроду ад змен пад уплывам чалавека. Але ці прыме яна змены, неабходныя для яе ўласнага выжывання?