Рэжысёр: Міхал Пшедляцкі
Польшча, 2022, 57 хв
Мова: польская, украінская, расейская (субтытры: беларуская)
Міхал Пшедляцкі – вайсковы карэспандэнт і рэжысёр, здымаў руйнаванне Алепа, вайсковае супрацьстаянне ісламістам у Афганістане. З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну працаваў на першай лініі фронту, часам ратуючы параненых.
Прапанаваная стужка мае дзве часткі. Першая — адлюстроўвае трагічную эвакуацыю жыхароў Ірпеня ў першыя дні наступу акупантаў, другая частка знята ў сакавіку і прысвечана мужным абаронцам Харкава. Унікальныя кадры і жывыя дыялогі з людзьмі дапамогуць адчуць увесь трагізм вайны, у якой апынуліся мільёны людзей.
За свае рэпартажы з Украіны Міхал сёлета атрымаў некалькі прэстыжных журналісцкіх еўрапейскіх узнагарод.