Год: 2019
Краіна: Беларусь
Працягласць: 25 хв.
Рэжысёр: Вольга Прусак
Вольга Прусак нарадзілася ў 1987 годзе. Драматург, сцэнарыст, рэжысёр дакументальных фільмаў. П’есы Вольгі неаднаразова траплялі ў шорт-лісты міжнародных конкурсаў. Па яе п’есах у Беларускім свабодным тэатры ідуць спектаклі «Дежаўю» і «Сёння ніхто не нарадзіўся» («Разам з сынам даіла кароў рукамі»).
У 2017 годзе Вольга выступіла рэжысёрам і сцэнарыстам фільма “Бел-79”. Кінастужка ўвайшла ў лонг-ліст прэміі “Лаўр”, была паказана на фестывалях “Артдокфест” (Масква), Point in the endless Universe (Кіпр), Is Real (Італія, Сардзінія), Osten-Saken off-stage festival (Кіеў). У 2020 годзе фільм «Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» быў паказаны на «Артдокфест».
1 красавіка 2019 года Алесь Пушкін ладзіць шпацыр па Віцебску, дзе меў калісьці ў добрыя часы прыватную галерэю і шмат мастацкіх успамінаў. Ён гуляе з вялікай “жывой” мапай за плячыма, на якую па сцэнары шпацыра ён дадае адметныя для сваёй творчай біяграфіі мясціны горада і распавядае пра апошнія гады, калі культурнае жыццё Беларусі было буйным і вольным. З нагоды 1 красавіка мастак адважна, пад носам у міліцыянтаў і “ціхароў” нясе па горадзе маленькі бел-чырвона-белы сцяг, каб гэтым самым праверыць — ці магчыма “надурыць” дурняў і ці ёсць яшчэ надзея ўбачыць “новае неба над новай краінай”.