Рэжысёр: Аляксей Палуян
Беларусь, Германія, 2021, 90 хв.
Мова: беларуская, руская (субтытры: украінская)
Прэм’ера дакумэнтальнага фільма Courage адбылася 5 сакавіка 2021 года на міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале».
Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў Belarus Free Theatre, на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
«Як можна супраціўляцца ціску, тэрору, гвалту? “Courage” апісвае пошук адказаў на гэтае пытанне, – адзначае журналіст нямецкай тэлерадыястанцыі Hessischer Rundfunk. – Рэжым цісне на свабоду слова. Толькі нямногае прасочваецца за межы краіны. “Courage” — адна з рэдкіх хронік цяперашняга супраціву. Фільм звяртаецца з пытаннем да кожнага гледача: “А што б зрабіў ты?”».
Узнагароды
Фільм намінаваны на ўзнагароду «Лепшы дакументальны фільм» Берлінскага кінафестываля, атрымаў Berlinale SPECIAL
VFF Documentary Film Production Award Nominee – 36 DOK.fest Munich
Фільм быў кваліфікаваны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы паўнаметражны дакументальны фільм», трапіў у доўгі спіс.
А таксама атрымаў прыз як лепшы дакументальны фільм на шведскім кінафестывалі дакументальнага кіно Tempo.