Рэжысёр: Марцін Саўтэр
Польшча, 2018, 49 хв
Мова: беларуская, руская (субтытры: украінская)
Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсяму свету. Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў невялічкім мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Яе запрасілі на вучобу ў Польшчу. У Караліны было шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожжаў, але яна заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны на Гродзеншчыне да сваёй бабулі, якая яе выхавала. Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага горада ў маленькую вёску на ўскрайку леса, дзе жыве ўсяго 12 чалавек. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны у свет яе дзіцячых мар.
У 2019 годзе фільм атрымаў прыз імя Андрэя Матросава ад арганізатараў DOCUDAYS UA “3а безумовну любов та ніжність між світами і поколіннями!”