Вадохрышча/Holy water

Год: 2023
Краіна: Польшча
Працягласць: 18 хв.
Рэжысёр: Андрэй Куціла
Прадукцыя: Belsat TV

У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чутныя царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.