Рэжысёркі: Ларыса Арцюгіна, Марта-Дар’я Клінава
Украіна, Беларусь, 2019, 44 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская).
Фільм «Тата» – гэта кранальная гісторыя пра тое, як маладая дзяўчына Вольга Самаленка два гады шукала і апазнавала цела свайго бацькі, байца батальёна «Данбас» Уладзіміра Самаленкі, які стаў адным з першых добраахвотнікаў вясной 2014 года. У пачатку пошукаў ёй было ўсяго васемнаццаць гадоў. А ў дзень свайго 20-годдзя дзяўчына вывезла цела бацькі на перапахаванне з Краснаполля, дзе ён ляжаў у магіле безыменнага воіна. Вольга спрабуе зразумець, чаму яе бацька пайшоў на вайну, калі ён так яе кахаў.