Зямля блакітная, як апельсін

Рэжысёр: Ірына Цылік
Літва, Украіна, 2020, 74 хв.
Мова: украінская, руская (субтытры: англійская, украінская).

Сусветная прэм’ера стужкі адбылася 24 студзеня 2020 года на амерыканскім кінафестывалі «Сандэнс», дзе атрымала ўзнагароду за лепшую рэжысуру ў катэгорыі сусветнага дакументальнага кіно. Украінская прэм’ера адбылася 24 красавіка 2020 года на фестывалі ўкраінскага кіно DocuDays, дзе фільм атрымаў дзве ўзнагароды ў намінацыі нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў.

Фільм распавядае пра сям’ю, якая жыве ў «чырвонай зоне» Данбаса, дзе ўжо шосты год ідуць баявыя дзеянні. Карэнным чынам змянілася жыццё многіх мірных жыхароў прыфрантавой зоны. 36-гадовая Ганна адна выхоўвае чацвярых дзяцей. У Краснагораўцы, дзе жывуць нашы героі, не спыняюцца абстрэлы. Але, не зважаючы на ўсе цяжкасці, гэта вельмі дружная і вясёлая сям’я.
Маці і дзеці маюць розныя захапленні, іграюць на розных музычных інструментах і нават самастойна здымаюць фільмы пра сваё ваеннае жыццё.