Рэжысёр: Вадзім Ількоў.
Украіна, 2019, 66 хв.
Мова: украінская.
«РоздІловІ» («Раздзяляльныя») – гэта мастацкі праект, які спалучае ў сабе паэзію, музыку і візуальныя эфекты. Яго стваральнікі, закранаючы агульначалавечыя тэмы, выбудоўваюць комплексную метафару сучаснай Украіны. Гэта прасякнуты пачуццямі твор пра каханне, пяшчоту, смерць, цярпенне да тых, хто побач, пра цішыню.
Рэжысёр-пастаноўшчык фільма Вадзім Ількоў запрасіў для працы над фільмам 11 лепшых аператараў Украіны. За апошнім выступленнем гурта «РоздІловІ» адначасова сачылі 11 камер, не прапускаючы ніводнага руху артыстаў. У выніку сам фільм стаў даследаваннем творчага працэсу, адкрываючы гледачам нечаканыя і хвалюючыя моманты творчасці, магчымасці пабыць разам, пачуць і адчуць адзін аднаго.
Фільм вельмі добра сустрэлі ва Украіне і, згодна з папулярным рэйтынгам платформы Moviegramm, ён увайшоў у сямёрку лепшых украінскіх фільмаў 2019 года.